Лінас Лінкявічус з Уладзімірам Макеем у Мінску, 4 лютага 2019 года

Лінас Лінкявічус з Уладзімірам Макеем у Мінску, 4 лютага 2019 года

Лінкявічус у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» адзначыў, што не вельмі верыць у нейкую дзейнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі і мяркуе, што яны адтуль перамесцяцца кудысьці яшчэ, калі толькі Расія не наважыцца задзейнічаць іх для гібрыдных вайсковых правакацый.

Аднак пасля заяў Пуціна, дзе кіраўнік Крамля раскрыў крыніцу фінансавання ПВК «Вагнер», на думку Лінкявічуса, рызыка гэтага ўжо значна меншая.

«Гэта была вялікая памылка, бо там жа крымінальныя пытанні. У дадатак да таго, што ён ужо зрабіў, да наяўных абвінавачанняў у ваенных злачынствах маем дадатковыя злачынствы. Бо ён прызнаў, што цалкам фінансаваў гэтую групу на мільярды ў год ці нават больш, а гэта шмат. Гэта даказвае, што гэта была не асобная армія, а «рука Крамля». І зараз, што б ні рабіў Прыгожын, якія б правакацыі не адбыліся, будзе вельмі няпроста пераканаўча казаць, што ўрад Расіі тут ні пры чым», — адзначыў Лінас Лінкявічус.

Ён таксама лічыць, што для Лукашэнкі не вельмі бяспечна дазволіць вагнераўцам знаходзіцца ў Беларусі працяглы час, і незразумела, якая ад гэтага яму выгада.

«У іх ёсць баявы досвед, і колькі б гэтых байцоў ні было, яны небяспечныя. Таму для Лукашэнкі я плюсоў не бачу», — сказаў Лінкявічус.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0