Дзяніс Івашын. Фота: Радыё Свабода

Дзяніс Івашын. Фота: Радыё Свабода

«Дзень сёння зранку выдаўся цудоўным. Пачаўся ён з… нечаканага тэлефанавання Дзяніса Івашына! Мы здолелі паразмаўляць усяго пару хвілінаў праз тэхнічныя складанасці з майго боку. Але ж Дзяніс паспеў павіншаваць мяне з заўтрашнімі ўгодкамі нашага шлюбу і сказаць, што я — усё самае дарагое і важнае ў яго жыцці! Я паспела яшчэ раз яго павіншаваць з народзінамі, бо майго віншавальнага ліста Дзяніс пакуль не атрымаў».

Паколькі сувязь перарвалася, а на тэлефанаванне любы вязень гэтай турмы мае да 15 хвілін, супрацоўнікі адміністрацыі дазволілі Дзянісу патэлефанаваць другі раз, і ён звязаўся з маці.

«Такім чынам мы даведаліся, што Дзяніс, калі ўсё з ім будзе ў парадку, зможа тэлефанаваць нам раз на месяц. Спадзяемся, што так і будзе далей. А Дзяніс, мяркую, быў вельмі ўдзячны адміністрацыі за саму магчымасць патэлефанаваць, бо ён быў этапаваны ў Жодзіна ўжо пасля размеркавання чарговасці і мусіў бы чакаць яшчэ месяц, а тут змог павіншаваць мяне і паразмаўляць з маці. Голас у Дзяніса быў, як звычайна, аптымістычны і баявы, як і ягоны настрой. Ён даведаўся трошкі навінаў пра нас, пра свайго абаронцу ды нашае лецішча, то, пэўна, застаўся задаволены. А для мяне было з рога ўсяго многа добрага за сёння: па абедзе яшчэ дайшоў ліст №46 з чамусьці замаляванай датай і ў ім дадатковая прыгожая паштовачка. Але не ўсё адразу, буду патрошкі дзяліцца з вамі сваімі скарбамі», — дадала Вольга Івашына.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0