Маршрутнае таксі «Мінск‑Маладзечна» перакулілася ў сераду, 25 лістапада, у 15.35 каля перакрыжавання Вялікага Гасцінца і вуліцы Крынічнай. У здарэнні пацярпелі пасажыры маршруткі — дзве жанчыны і 6‑гадовая дзяўчынка.

Ля перакрыжавання Вялікага Гасцінца і вуліцы Крынічная ў Маладзечне 25 лістапада маршрутка Мінск‑Маладзечна лягла на правы бок. Ёсць пацярпелыя.

Інспектар дарожна‑паставой службы маладзечанскага райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч паведаміў нашаму выданню: маршрутнае таксі, мікрааўтобус «Газэль», рухалася з боку Мінска. Паводле папярэдняй праверкі, маршрутку абагнала аўтамашына «Форд Гэлаксі», якой кіраваў расіянін.

Можна меркаваць, што легкавушка перад «Газэллю» рэзка знізіла хуткасць. Каб не ўдарыць «Форд» у заднюю частку, вадзіцель пачаў рабіць манеўры і не справіўся з кіраваннем. Мікрааўтобус лёг на правы бок, пасля гэтага яго вынесла на сустрэчную паласу.

Пасажыры таксі атрымалі траўмы. У шасцігадовай дзяўчынкі закрытая чэрапна‑мазгавая траўма, у 39‑гадовай жанчыны — пералом дзвюх ключыц, удар грудной клеткі і пералом груднога пазванка атрымала 54‑гадовая пасажырка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?