Вольга Карач. Фота: ОСЦ

Вольга Карач. Фота: ОСЦ

«Разгляд заявы ў Дэпартаменце міграцыі зацягнуўся амаль на год. Гэта з'яўляецца парушэннем закона, які абавязвае вынесці рашэнне на працягу шасці месяцаў», — гаворыцца ў паведамленні судовай інстанцыі.

Суд, аднак, адмовіўся прысудзіць Карач, як яна таго прасіла, €5 тыс. за маральную шкоду, не знайшоўшы для гэтага дастатковых падстаў. Дэпартамент міграцыі абавязалі толькі да выплаты €400 судовых выдаткаў.

Карач знаходзіцца ў Літве ўжо дзевяць гадоў. Дэпартамент дзяржбяспекі сцвярджаў у жніўні, што актывістка супрацоўнічала са спецслужбамі Расіі. Сама яна факт такога супрацоўніцтва адмаўляе.

Дзяржбяспека палічыла, што прысутнасць у Літве можа пагражаць інтарэсам нацбяспекі.

Такія асобы высылаюцца з краіны, але хоць актывістцы было адмоўлена ў прытулку, па гуманітарных меркаваннях ёй выдалі новы часовы від на жыхарства.

Чытайце таксама:

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Пазняк заступіўся за Карач і выклаў відэа «ператрусу ў Калегавай». Тая запратэставала

Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з Карач у Літве

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы лічыць, што Вольга Карач супрацоўнічала з расійскай разведкай — СМІ

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2