Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета праінфармавала аб гэтым этапе размеркавання сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці.

У якія арганізацыі і колькі сродкаў пераведзена?

  • Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 13 500 еўра
  • Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 13 000 еўра
  • Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 13 500 еўра
  • Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 13 500 еўра
  • Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра
  • Ініцыятыва BY_help — 27 500 еўра
  • Анархічны чорны крыж — Беларусь — 13 500 еўра

Усяго пераведзена: 104 000 з 574 617 еўра

Як адзначыла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, згодна з умовамі марафона, дапамога палітзняволеным і іх сем’ям ажыццяўляецца не наўпрост, а праз ужо існуючыя арганізацыі і фонды.

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0