Больш за 688 мільёнаў даляраў у рамках праграмы stand‑by Міжнароднага валютнага фонду паступілі ў Беларусь і залічаны ў золатавалютны рэзерв.
Пра гэта паведамілі ў Нацбанку Беларусі.

Усяго МВФ выдзеліў Беларусі ў рамках праграмы stand‑by 2,92 мільярды з 3,63 мільярдаў даляраў. МВФ прыняў рашэнне аб ажыццяўленні разам з беларускімі ўладамі 15‑месячнай праграмы ў студзені 2009 года. У чэрвені аб’ём фінансавання павялічаны на адзін мільярд даляраў.

Чарговая аглядная місія МВФ будзе працаваць у Менску ў лютым 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?