Фота: Fabrizio Gandolfo / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Фота: Fabrizio Gandolfo / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Авіякампанія Southwind Airlines месціцца ў Антальі. Яе стварылі неўзабаве пасля пачатку вайны ва Украіне. Аднак усе яе тры самалёты і большая частка супрацоўнікаў — з расійскай Nordwind Airlines, якая базуецца ў Маскве.

Nordwind належыць турфірме Pegas Touristik, уладальнікі якой — расейцы з турэцкімі каранямі.

Нядаўна ўлады Беларусі анансавалі, што з 23 снежня Southwind адкрывае прамыя рэйсы са Стамбула ў Мінск усяго за 195 еўра. Час у палёце — на дзве гадзіны меншы, чым у Belavia, якая з-за санкцый не можа лятаць праз ЕС.

Turkish Airlines раней адмяніла рэйсы ў Мінск пад ціскам Еўропы.

Паводле інфармацыі Bild, улады Польшчы лічаць новы напрамак палётаў Southwind крокам да арганізацыі «новага спланаванага наплыву ўцекачоў праз Расію і Беларусь».

Беларускія журналісты таксама адзначалі, што Southwind створаная для абыходу санкцый супраць РФ.

У Варшаве ўпэўненыя, што Масква і Мінск актывізуюць «гібрыдную аперацыю» для пагаршэння міграцыйнага і, як следства, палітычнага крызісу ў заходніх краінах, асабліва ў Нямеччыне.

Чытайце таксама:

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

У Мінск пачынае лётаць турэцкая авіякампанія

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
26