Гіпермаркет «Прастор», які амаль дзесяць гадоў працаваў па адрасе Каменнагорская, 3, зачыніўся. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў аб'яве на дзвярах крамы, а таксама ў тыктоку сеткі, піша Realt.by.

@prostore_gipermarket

Наш магазин закрывается с 11 января 2024

♬ оригинальный звук - Гипермаркеты ProStore ❤️

Ролік набраў амаль 700 тысяч праглядаў, а ў каментарах пакупнікі сталі дзяліцца ўспамінамі аб краме.

Хтосьці хваліць рулецік з ласося з тварожным сырам і салата-бар, хтосьці — кулінарыю, булачкі з бананам і шакаладам і каву з кава-машыны. Многія каментатары проста настальгуюць. «Бывай, частка майго дзяцінства!», — піша пакупніца па імені Саша.

Гіпермаркет «Прастор» на Каменнагорскай, 3 адкрыўся з ажыятажам у 2014 годзе. Ён займаў большую частку ГЦ, які цяпер належыць «Кароне». Гэтая сетка і прыйдзе туды на месца «Прастору». Дакладнай даты адкрыцця пакуль не называюць, цяпер у краму шукаюць кухараў, касіраў і іншых супрацоўнікаў.

У апошнія гады зачыніліся некалькі крам «Прастор», а на іх месцы адкрываліся гіпермаркеты Green. У 2019-м — у Шабанах і Чыжоўцы, а ў 2020-м — у ГЦ «Арэна-Сіці».

Цяпер у Мінску засталіся дзве крамы «Прастор» — кругласутачная на Дзяржынскага, 126 і гіпермаркет на Багдановіча, 132.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
5