Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Прысяжныя ў Нью-Ёрку разгледзелі пазоў аб паклёпе пісьменніцы Джын Кэрал да экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прысудзілі яму выплаціць ёй 83,3 мільёна даляраў, піша Бі-бі-сі.

Гэтая сума складаецца з кампенсацыі рэпутацыйнай шкоды (11 млн даляраў), эмацыйнай шкоды (7,3 млн даляраў) і штрафу 65 млн даляраў, якія адвакаты Кэрал прасілі прызначыць, каб прымусіць палітыка спыніць яго нападкі на пазоўніцу.

Трамп быў раней прызнаны вінаватым у замаху на Кэрал у 1990-я. Новы пазоў аб дыфамацыі быў пададзены з-за зробленых ім у 2019 годзе заяваў, якія абвінавачвалі яе ў хлусні.

Прысяжныя, чые імёны дзеля іх бяспекі не раскрываюцца, раіліся тры гадзіны і вынеслі сваё рашэнне аднагалосна

Падзякаваўшы прысяжным, суддзя Луіс Каплан даў ім такую параду: «Ніколі не раскрывайце, што вы былі сябрамі гэтай калегіі прысяжных. Больш нічога я пра гэта казаць не буду».

Трамп, са свайго боку, адрэагаваў на рашэнне суда праз некалькі хвілін на сваім сайце Truth Social. Ён назваў яго смешным і абяцаў падаць апеляцыю на «ўсё гэтае накіраванае Байдэнам паляванне на ведзьмаў, накіраванае на мяне і Рэспубліканскую партыю».

Прысяжныя адбіраліся пры актыўным удзеле адвакатаў Трампа, суддзя не падпарадкоўваецца прэзідэнту, а Джын Кэрал падала пазоў у сваіх прыватных інтарэсах.

Трамп, аднак, дадаў, што «судовая сістэма выйшла з-пад кантролю» і выкарыстоўваецца як «палітычная зброя».

Чытайце таксама:

Трамп выйграў кокусы ў Аёве

Трамп нанёс вырашальны ўдар у Нью-Гэмпшыры. Але Нікі Хэйлі абяцае не здавацца

Дзіўныя плямы на далоні Трампа спарадзілі мноства чутак, у ліку самых неверагодных

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3