Эмануэль Макрон. Фота: Yves Herman / AP
Крыніцы адзначаюць, што Макрон спачатку павінен быў наведаць Адэсу, а потым адправіцца ў Кіеў. Прэзідэнт Францыі таксама павінен быў абвясціць аб стварэнні фонду ў 200 мільёнаў еўра, якія будуць выплачаны ў выглядзе ахвяраванняў на грамадзянскія праекты.
Акрамя таго, чакалася, што Макрон афіцыйна абвесціць аб прыходзе Французскага агенцтва развіцця (AFD) у якасці каардынатара французскай дапамогі Украіне.
У Елісейскім палацы заяўляюць, што візіт Макрона адкладзены з меркаванняў бяспекі.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон наведаў Украіну летам 2022 года. Тады разам з ім у Кіеў прыехалі канцлер Германіі Олаф Шольц і былым прэмʼер-міністр Італіі Марыё Драгі.
Раней прэзідэнт Францыі заяўляў пра намер наведаць Украіну ў лютым. Падчас візіту планавалася падпісаць двухбаковае пагадненне аб гарантыях бяспекі паміж краінамі.
Чытайце таксама:
Украінская СПА пратрымаецца без заходніх паставак снарадаў толькі да сакавіка — The New York Times
«Звальненне Залужнага азначае новы этап у вайне, Зяленскі рызыкуе памыліцца» — The Economist