Фота: ОСЦ

Фота: ОСЦ

Акрамя ўдзелу ў індывідуальных сустрэчах, Валер Кавалеўскі:

  • правёў брыфінг для чальцоў Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі і знешнепалітычных прыярытэтах дэмруху;
  • прысутнічаў на дыскусіі міністэрскага ўзроўню па праблеме незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і Расію;
  • наведаў дэбаты Генасамблеі ААН і спецсустрэчу Рады Бяспекі ААН па сітуацыі ва Украіне.

Падчас візіту прадстаўнік па замежных справах Кабінета:

праінфармаваў замежных партнёраў пра пагрозу незалежнасці Беларусі з боку Расіі, парушэнні правоў чалавека і сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі і абмяркоўваў шляхі рэагавання на гэта, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў ААН;

пашыраў сувязі з дэлегацыямі краін Глабальнага Поўдня і абмяркоўваў падрыхтоўку мерапрыемстваў па Беларусі ў рамках ААН, у тым ліку падчас тыдня высокага ўзроўню сесіі Генеральнай асамблеі ААН у верасні 2024 года.

«Беларусь перажывае падвойны крызіс: унутраны палітычна-гуманітарны і знешні — звязаны з імклівым ростам пагрозы незалежнасці з боку Расіі. Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі актыўна шукае варыянты яго вырашэння. ААН — складанае, але абсалютна неабходнае месца для такой працы. Дзякуючы падтрымцы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў нас атрымліваецца захоўваць увагу да беларускай праблематыкі і супольна шукаць шляхі па дасягненні нашых мэт», — сказаў Валер Кавалеўскі.

Чытайце таксама:

«Зянон Пазняк — той чалавек, з якім пайшоў бы на піва». Валер Кавалеўскі расказаў у інтэрв'ю пра палітычнае і чалавечае

Кавалеўскі расказаў, што цяпер робіцца з «пашпартам новай Беларусі»

Скандал вакол маці Валерыя Кавалеўскага. Хто запусціў інфармацыйную кампанію і ў чым сутнасць абвінавачанняў?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0