Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на сустрэчы з Яўгеніяй Гуцул

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка на сустрэчы з Яўгеніяй Гуцул

Кіраўнікі Гагаузскай аўтаноміі Малдовы (рэгіён на поўдні Малдовы), уключаючы кіраўніка рэгіёна Яўгенію Гуцул, прыехалі ў Маскву з рабочым візітам, перадае РБК са спасылкай на прэс-службу выканкама аўтаноміі.

«Башкан (кіраўнік) Гагаузіі Яўгенія Гуцул разам са старшынёй Народнага сходу Гагаузіі Дзмітрыем Канстанцінавым знаходзяцца з рабочым візітам у Маскве», — паведамілі ў прэс-службе.

Гуцул лічаць палітыкам прарасійскай арыентацыі. У траўні 2023 года яна перамагла на выбарах кіраўніка рэгіёну як кандыдат ад партыі «Шор», якая цяпер забароненая ў Малдове. Кішынёў вынікі выбараў не прызнаў, аднак Апеляцыйная палата Камрата (сталіца Гагаузіі) зацвердзіла перамогу Гуцул.

У канцы лютага з'езд дэпутатаў усіх узроўняў непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР) прыняў рэзалюцыю з просьбай аб дапамозе да расійскіх Савета Федэрацыі і Дзярждумы і прыняцці мер у сувязі з «эканамічнай блакадай» з боку Кішынёва.

Пазней кіраўнік МЗС Прыднястроўя Віталь Ігнацьеў удакладніў, што Ціраспаль перш за ўсё чакае ад Масквы дыпламатычнай падтрымкі. У Бюро па рэінтэграцыі ўрада Малдовы назвалі рашэнне ўладаў Рэспублікі прапагандысцкім.

Чытайце таксама:

Зʼезд дэпутатаў Прыднястроўя звярнуўся да Расіі па дапамогу 

Ці можа Расія анексаваць Прыднястроўе?

Віцэ-прэм'ер Малдовы пра зварот Пуціна: Рызыкі, што ён абвесціць пра анексію Прыднястроўя або прызнае незалежнасць, няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3