«Хто гэта бегае? — задаецца пытаннем аператар. — Што гэта за звер? Нейкая хатняя жывёліна. Не падобна да вялізнага пацука. Памерам з добрага ката».
У каментарах падпісчыкі падзяліліся. Хтосьці запэўнівае, што гэта нутрыя, а іншыя карыстальнікі напісалі: гэта андатра.
Некаторыя чытачы звярнулі ўвагу, што, маўляў, такі ж самы звер днямі бегаў па пераходзе на адной са станцый метро.
Чытайце таксама:
«Часам сумкі з жывёламі прыляталі ў вокны». Жанчына трымае дома 86 катоў, 26 сабак і 8 авечак
Маладзечанец адбіў ад варон параненага зайца і «ўгаварыў» паехаць на лячэнне