Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон. Фота: AP Photo/Thibault Camus, Pool

Як вядома, 26 лютага 2024 года па ініцыятыве прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ў Парыжы адбылася канферэнцыя па аказанні дапамогі Украіне. У сваім выступленні ён заявіў, што нельга выключаць ніякіх варыянтаў падтрымкі, уключна з уводам войскаў. Пры гэтым ён дадаў, што сярод саюзнікаў Украіны няма адзінага меркавання.

Як піша Le Monde, такія словы прыўзнялі заслону над фактычнай прысутнасцю заходніх спецслужбаў ва Украіне.

25 лютага газета New York Times апублікавала падрабязнае расследаванне, у якім гаворыцца аб існаванні дванаццаці сакрэтных баз ЦРУ ўздоўж мяжы паміж Украінай і Расіяй. Будаўніцтва гэтай сеткі базаў пачалося яшчэ ў 2014 годзе. Цяпер, як сцвярджаюць карэспандэнты выдання, якія наведалі адну з іх, базы выкарыстоўваюцца для дапамогі ўкраінцам у арганізацыі іх «сакрэтных аперацый камандас».

З французскага боку маўкліва прызнаецца толькі прысутнасць ва Украіне агентаў Генеральнага дырэктарата знешняй бяспекі (DGSE), некаторыя з якіх з'яўляюцца выхадцамі са службаў, якія спецыялізуюцца на аперацыях у крызісных зонах. Але ні іх колькасць, ні місіі не былі прадметам публічных паведамленняў ад пачатку канфлікту.

Афіцыйна французскія спецназаўцы, якія не зʼяўляюцца таемнымі агентамі і знаходзяцца пад камандаваннем Генеральнага штаба ўзброеных сіл, заўсёды спыняліся на ўкраінскай мяжы, ці то для навучання ўкраінскіх вайскоўцаў, у прыватнасці ў Польшчы, ці для кантролю за пастаўкамі зброі.

Аднак, паводле інфармацыі Le Monde, ідэя дазволіць гэтым вайсковым інструктарам перасякаць украінскую мяжу, магчыма, разам з іншымі звычайнымі падраздзяленнямі, ляжыць у аснове французскага мыслення. Гэта ўяўляецца як вельмі асцярожны варыянт, далёкі ад адпраўкі велізарнай колькасці войскаў, і ў першую чаргу разглядаецца як сродак паставіць Расію перад «стратэгічнай дылемай».

У задачу такіх падраздзяленняў уваходзіла б навучанне ўкраінцаў, у прыватнасці, наземнай супрацьпаветранай абароне. Прысутнасць французскіх салдат ці салдат іншых нацыянальнасцяў патэнцыйна зрабіла б некаторыя раёны ўкраінскай тэрыторыі бяспечнымі і сурʼёзна абмежавала б сённяшнія нястрымныя напады Масквы. Гэты патэнцыял таксама павінен аказацца важным для абвешчанага прыбыцця амерыканскіх самалётаў F-16 ва Украіну ў 2024 годзе.

Як піша Le Figaro, патэнцыйную адпраўку сухапутных войскаў ва Украіну Эмануэль Макрон збіраецца абмеркаваць на сустрэчы з лідарамі палітычных партый, прадстаўленых у парламенце, 7 сакавіка.

Чытайце яшчэ:

Чатыры краіны НАТА не выключылі адпраўкі сваіх войскаў ва Украіну

Эксперт апісаў тры магчымыя сцэнары ўдзелу салдат НАТА ў вайне ва Украіне

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Макрон не выключыў магчымасці адправіць войскі заходніх краін ва Украіну

Клас
29
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?