Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аўтар артыкула — спецыяліст па постсавецкай прасторы, эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір Кірыл Крывашэеў аналізуе апошнія чатыры гады праўлення Лукашэнкі і прыходзіць да высновы, што дыктатар абмяняў суверэнітэт краіны на працяг сваіх уласных паўнамоцтваў.

Крывашэеў адзначае, што «тое, што пабудаваў Лукашэнка на працягу свайго бягучага тэрміну, — гэта менавіта Белоруссія». Праўда, незразумела, ці гэта савецкая, але не сацыялістычная рэспубліка, ці асацыяваная з Расіяй дзяржава.

Пакуль не пайшлі танкі

Аўтар нагадвае, што да лютага 2022 года ў краіне ішлі размовы аб замене звыклай сістэмы ўлады «калектыўным Лукашэнкам» — Усебеларускім народным сходам.

У той час Лукашэнка зрабіў таксама заяву аб тым, што «ў новай канстытуцыі я з вамі прэзідэнтам працаваць не буду. Таму супакойцеся, спакойна гэта пераносьце».

Як піша аўтар, беларускае грамадства не верыла ў шчырасць дыктатара. «Але з іншага боку, спудзіць хоць нейкі намёк на перамены таксама не хацелася», — мяркуе эксперт.

Тое, наколькі Лукашэнка ў перыяд паміж 2020 і 2022 гадамі на самой справе дапускаў магчымасць пакінуць пасаду прэзідэнта, мы даведаемся не хутка. На погляд аўтара, пра гэта, можа быць, напіша ў сваіх мемуарах малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.

Але, па ўскосных прыкметах вядома, што на першых парах легітымнасць беларускіх уладаў бянтэжыла нават Маскву. Аўтар нагадвае, што Сяргей Лаўроў тады гаварыў, што выбары 2020 года прайшлі «неідэальна» і падштурхоўваў Мінск да саступак апазіцыі.

Да краю прорвы і назад

Крывашэеў адзначае, што першапачаткова і беларуская апазіцыя спадзявалася на супрацоўніцтва з Крамлём. Тым больш, што ў Маскве праціўнікаў Лукашэнкі хапала, асабліва ў эканамічным блоку. Але пасля таго, як галоўнымі замежнымі партнёрамі апазіцыі сталі Польшча і Літва, «свае і чужыя вызначыліся канчаткова».

Кантакты з Масквою з мэтай паўплываць на Лукашэнку ў развязаным міграцыйным крызісе падтрымлівалі і заходнія дыпламаты.

«Лукашэнка ўзору 2021 года ўспрымаўся на Захадзе як хуліганісты падлетак, а Уладзімір Пуцін — як неідэальны, але здольны на дамовы дарослы, які можа на яго паўплываць», — піша аўтар.

Аднак з лютага 2022 года Пуцін у вачах заходніх палітыкаў «перастаў выйгрышна глядзецца на фоне свайго эпатажнага калегі, а Лукашэнка дэ-факта страціў замежнапалітычную субʼектнасць…. Хто прыдумаў слова «мінсква» — невядома, але яно вельмі дакладна адлюстроўвае рэальнасць абедзвюх краін».

Аўтар піша, што за два гады «спецаперацыі» Лукашэнка паспеў намацаць пункт апоры і цяпер сцвярджае, што мае падтрымку 87% насельніцтва, што на 7% больш, чым ён даваў сабе ў 2020 годзе. Але нашмат важней тое, што ён цвёрда ўтрымлівае манаполію ўлады ўнутры краіны. Выбары ў парламент прайшлі, і «здаецца, што самая страшная пагроза за ўсю карʼеру беларускага лідара мінула».

Аднак, адзначае Крывашэеў, такое адчуванне памылковае. «Прывязаўшы сябе да палітычнага цела Уладзіміра Пуціна, Лукашэнка шчыльна звязаў свой лёс з вынікам украінскага крызісу». У такой сітуацыі максімум, што ён можа атрымаць ад новага прэзідэнцкага тэрміну — яшчэ пяць гадоў у ролі генерал-губернатара «заходняга фарпоста Расіі».

Варыянтаў выйсці з сітуацыі, якая склалася, піша Крывашэеў, не праглядваецца. Лукашэнка мог бы прадставіць сябе ў якасці закладніка Крамля, які не меў выбару. Але гэта можа быць толькі ў выпадку няўдалага для Масквы завяршэння «спецаперацыі». Цяпер жа Лукашэнка — «адназначны бенефіцыяр актуальнага стану рэчаў, які перарадзіўся ў новым абліччы».

Чытайце яшчэ:

«Лукашэнку называлі «луноликий». Пракурор, што далучыўся да «Байпола», пра падзел калоній, цэнтральны апарат Генпракуратуры і жнівень-2020

Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года

Мы не бачым ніякіх прыкметаў падрыхтоўкі да транзіту ўлады Лукашэнкам — палітолаг

«Лукашэнка перайшоў столькі чырвоных ліній, што Кіеў становіцца больш адкрытым». Франак Вячорка пра паездку ва Украіну 

Клас
41
Панылы сорам
14
Ха-ха
14
Ого
7
Сумна
21
Абуральна
105