Мазырскі НПЗ. Здымак ілюстрацыйны
Паводле наяўнай інфармацыі, падставай для самагубства паслужыла праверка Аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, якая выявіла крадзяжы паліва ў цэху №14 (транспартным). Пад следствам па ёй знаходзяцца больш за дзясятак супрацоўнікаў.
Адзін з кіроўцаў, верагодна, не вытрымаў ціску, які на яго аказваўся, і перарэзаў сабе вены. Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр у сябе дома.
На гэты момант падрабязнай інфармацыі пра асобу памерлага выявіць не ўдалося.
Чытайце таксама:
«Благодарим… Впечатляет… Приятно…» Як мазырскія рабочыя рэагуюць на губернатара паводле ідэолагаў