Сярэдняя тэмпература мінулай зімы склала ўсяго 1,4 градуса ніжэй нуля, што на 2 градусы вышэй за кліматычную норму.
«Станоўчая анамалія сезоннай тэмпературы паветра знаходзілася ў асноўным у межах 1,5 — 2,5 градусаў і адзначалася па ўсёй краіне», — звяртаюць увагу кліматолагі.
Сярэдняя тэмпература паветра ў снежні складала -0,7 градуса, у студзені — 5,1 градуса, а за люты ўжо +1,7 градуса. Дарэчы, люты 2024-га аказаўся другім такім цёплым з 1945 года.
Акрамя таго, у канцы зімы паўсюдна фіксавалася залішняя вільготнасць.
Самы вялікі мароз за зіму зафіксавалі на станцыі Езярышча 8 студзеня, калі пахаладала да -28,7 градусаў. А самым цёплым днём стаў 28 лютага, у Брэсце ў гэты дзень пацяплела да +16,1 градуса.
Чытайце таксама:
У Беларусь вярнуліся шпакі. Вясна ідзе
Сіноптыкі расказалі пра надвор'е перад 8 Сакавіка. Магло быць значна горай
У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе