Чытач панаракаў, што паўсюль прадаецца кітайская расліна. Вось што яму адказала чыноўніца Марына Старых:

— Гэтае пытанне не столькі да гандлёвых сетак, колькі да вытворцаў, якія, відаць, мала займаюцца гэтай культурай, — заявіла намесніца начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг. — Ёсць так званы «баршчавы набор», куды ўваходзяць бульба, капуста, морква, цыбуля, буракі. Гэтая гародніна вырошчваецца ў нас у Беларусі, наяўнасць яе ў гандлёвай сетцы мы пастаянна адсочваем.

А часнок, трэба адзначыць, не ўваходзіць у лік абавязковых прадуктаў стабілізацыйнага фонду. Справа не ў тым, што гандлёвыя сеткі не хочуць закупляць часнок — яго трэба ўмець вырасціць у нашых умовах.

Чыноўніца дадала, што на рынках хапае беларускага часнаку, які вырошчваюць фермеры. А ў гандлёвых сетках прадаюць часнок з Кітая, бо імпарт гэтай расліны дазволены.

Чытайце таксама:

Часнок на шыі: гэта сапраўды працуе?

Кіньце часнок ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Як пазбавіцца непрыемнага паху часнаку

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13