Міністэрства абароны РФ падчас брыфінгу 9 сакавіка заявіла, што акупацыйнымі войскамі быў знішчаны зенітны ракетны комплекс С-300. Пры гэтым незалежныя аналітыкі прыйшлі да высновы, што на кадрах з наступствамі ўдару відаць кабіну як мінімум аднаго грузавіка MAN. Такія грузавікі ўваходзілі ў склад батарэі зенітнага ракетнага комплексу Patriot, якую Украіне перадала Германія.

Журналісты Forbes, а таксама аналітык BILD Юльян Ропке пішуць, што пускавыя ўстаноўкі былі за 10 метраў адна ад адной, і яны «былі прыпаркаваныя дастаткова доўга, каб Расія выпусціла па іх балістычную ракету».

Удакладняецца, што гэта першы выпадак за два гады поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, калі расіянам удалося знайсці і знішчыць батарэі ўкраінскіх Patriot.

«Цалкам магчыма, што пускавыя ўстаноўкі і экіпажы, якія «Іскандэр» паразіў на гэтым тыдні за 30 кіламетраў ад лініі фронту, былі тымі самымі, якія збілі шмат расійскіх самалётаў. Паветра над усходам Украіны, магчыма, стала нашмат бяспечнейшым для расіянам», — піша Forbes.

У сваю чаргу Інстытут вывучэння вайны пакуль не пацвярджае знішчэнне ўкраінскіх ЗРК, бо расіяне дэманстравалі кадры знішчэння грузавікоў MAN, якія могуць як перавозіць устаноўкі Patriot, так і выкарыстоўвацца ў лагістыцы.

Чытайце таксама:

Расейцы знішчылі ва Украіне ўстаноўку HIMARS — першы пацверджаны эпізод за 19 месяцаў

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем

Расія мае план вайны з Кітаем — FT

Клас
12
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
42
Абуральна
21