Фота: Савет Рэспублікі

Фота: Савет Рэспублікі

Наталля Качанава назвала Полацк турыстычнай Мекай. «Людзі сюды прыязджалі і будуць прыязджаць. Таму тут усё павінна дыхаць гісторыяй. Кожны аб'ект павінен быць у ідэальным стане. Нараўне з гэтым важна паклапаціцца аб разнастайнасці сувенірнай прадукцыі, якой павінна быць шмат. Яна павінна быць цікавай, каб кожны захацеў забраць з сабой сувенір на памяць», — кажа старшыня Савета Рэспублікі, якая нарадзілася ў Полацку ў 1960 годзе.

Таксама яна правяла нараду па пытаннях арганізацыі і правядзення XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, выступіўшы з прапановай: запрасіць моладзь з гарадоў-пабрацімаў ​​Віцебскай вобласці і Расійскай Федэрацыі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Форума.

«Ім трэба будзе абавязкова паказаць нашы музеі, славутасці», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Расійская дэлегацыя плануе прыбыць у паўночны рэгіён 25 сакавіка, каб ацаніць гатоўнасць будучых пляцовак і ўсёй інфраструктуры ва ўсіх гарадах, дзе будзе праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Качанава праспявала Лукашэнку чарговы панегірык

«Ён не любіць, калі яго хваляць, але мы ж павінны праўду гаварыць». Качанава ў ліслівасці набліжаецца да віртуознасці

Наталля Качанава расказала моладзі, якая яна з дзяцінства

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3