Падобна, што жанчына аказалася перад выбарам: патрэбны аўтобус вось-вось з'едзе, а на святлафоры гарыць чырвонае святло. Пешаход адважылася і пабегла на прыпынак даганяць свой «гармонік». Не гледзячы па баках, яна выскачыла проста пад колы аўтамабіля, піша Onliner.by.

— Еду па Лабанка ў напрамку Шаранговіча, мне гарыць стрэлка направа, пешаходам — чырвоны. Але дама вырашыла, што яна вельмі спазняецца на аўтобус, — падзяліўся сваім абурэннем аўтар відэа.

Зразумець кіроўцу можна — стрэс. Але ён малайчына: яго рэакцыя дазволіла жанчыне дабегчы туды, куды яна так спяшалася.

Чытайце таксама:

У Чавускім раёне фура сутыкнулася з легкавіком. Яго кіроўца — у рэанімацыі

У Мінску кіроўца аўтобуса наехаў на пераходзе на 67-гадовую жанчыну

У Мінску пешаход апынуўся на капоце — ВІДЭА аварыі

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
4