Алесь Пушкін на акцыі ў Мінску 6 верасня 2020 года. 11 ліпеня 2023 года мастак памрэ ў зняволенні

Алесь Пушкін на акцыі ў Мінску 6 верасня 2020 года. 11 ліпеня 2023 года мастак памрэ ў зняволенні

Шлях Еўропы на працягу больш за тры чвэрці стагоддзя адлюстроўвае бачанне, сфармуляванае адным з яе бацькоў-заснавальнікаў, Робертам Шуманам: «Еўропа будзе створана не адразу і не ў гатовым выглядзе. Яна паўстане на аснове рэальных спраў…».

Як і прадбачыў Шуман, Еўропа развівалася крок за крокам, і кожнае дасягненне значна паляпшала жыццё яе грамадзян.

Гэтая Еўропа развіваецца і выходзіць за рамкі геаграфічных азначэнняў, увасабляючы супольнасць, прыхільную да правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права. Гэтыя каштоўнасці, якія адстойваюцца Радай Еўропы, вядучай арганізацыяй, якая выступае за правы чалавека, вяршэнства права і дэмакратыю на нашым кантыненце, − гэта менавіта тое, за што сёння мужна змагаюцца многія беларусы.

Хоць Беларусь ніколі не была дзяржавай — чальцом Рады Еўропы, гэта не перашкодзіла ёй працаваць над набліжэннем краіны да еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Аднак афіцыйныя кантакты і супрацоўніцтва былі рэзка спыненыя пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Замест гэтага Рада Еўропы стварыла ў 2022 годзе кантактную групу па супрацоўніцтве з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Гэта наватарская ініцыятыва, распрацаваная пасля спынення ўсіх кантактаў з менскім рэжымам, якая цяпер служыць прыкладам для іншых арганізацый.

Чытайце таксама:

«Мы чакаем вас з перамогай!» Ціханоўская павіншавала Полк Каліноўскага з гадавіной дня заснавання

Пятро Парашэнка сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

Ціханоўская: Мы дагэтуль не ведаем, чаго хоча рэжым, палітвязні для яго цяпер не праблема

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0