«Мінскі капучынатар» выявіў, што мінскім рэстаранам «Animal Farm» валодаюць сузаснавальнікі «Сінэзіс».

«Сінэзіс» распрацавала сістэму распазнавання твараў Kipod, на аснове якой беларускія ўлады замовілі ў кампаніі распрацоўку «Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі». У 2020 годзе гэтая сістэма прымянялася для ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў. Вядомы як мінімум адзін публічны кейс выкарыстання сістэмы ў рэпрэсіях — затрыманне актывіста-анархіста Міколы Дзядка. Пасля падзей 2020 года кампанія і яе сузаснавальнік Аляксандр Шатроў патрапілі пад міжнародныя санкцыі. У 2023 годзе яны прайгралі суды ў ЕС, дзе спрабавалі аспрэчыць рашэнні па санкцыях.

Рэстаран належыць кампаніі «Ору Эл», якой валодаюць два чалавекі — Дзмітрый Швядко і Пётр Шатроў.

Дзмітрый Швядко — фігуруе ў шэрагу кампаній групы «Сінэзіс» як саўладальнік або дырэктар.

Пётр Шатроў — брат Аляксандра Шатрова, таксама ўдзельнічаў у заснаванні і кіраванні «Сінэзісам».

Дарэчы сам Аляксандр Шатроў — былы саўладальнік рэстарана.

«Сінэзіс» і Шатроў таксама звязаны з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам — Аляксеем Алексіным. І размова не пра прывідныя сувязі — кампаніі Алексіна і яго жонка ўваходзілі ў склад уладальнікаў некалькіх кампаній групы «Сінэзіс».

Дарэчы, сам Аляксей Алексін таксама патрапіў пад санкцыі і ў 2023 годзе таксама прайграў суд у ЕС па аспрэчванні санкцый.

Чытайце таксама:

Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, у тым ліку беларускай Kipod

Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці санкцый

Сілавікі раскрытыкавалі Synesis і перадалі права сачыць за беларусамі Белтэлекаму. Хто распрацуе новую праграму?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
57