«Няма сумневаў, што такія рэчы плануюцца загадзя… Зразумела, што такія рэчы плануюцца, і мы не павінныя дзівіцца. Але я жадаю выразна заявіць, што службы дадуць ацэнку, правядуць расследаванне і, я спадзяюся, знойдуць вінаватых. Пуціну я магу сказаць толькі адно — тут вас ніхто не баіцца», — сказаў Наўседа падчас свайго візіту ў Францыю.

Напад на Волкава расследуе антытэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Літвы Aras. Намеснік генеральнага камісара паліцыі Саўлюс Тамулявічус паведаміў, што следства разглядае некалькі версій здарэння.

Па даных паліцыі Літвы, на Леаніда Волкава напалі ўвечары 12 сакавіка на паўночна-ўсходняй ускраіне Вільні. Нападнік не менш за 15 раз ударыў Волкава малатком, у апазіцыянера зламаная рука і траўмаваная нага, ён не можа хадзіць.

Чытайце таксама:

На паплечніка Навальнага Леаніда Волкава напалі ў Вільні

Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава 

«Гэта такі тыповы бандыцкі прывет ад Пуціна». У Леаніда Волкава дыягнаставалі пералом рукі пасля таго, як на яго напалі ў Вільні

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1