Работніка кафедральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда прысудзілі да трох гадоў калоніі, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Уладзіслаў Беладзед. Фота: Павал Хадзінскі

Уладзіслаў Беладзед. Фота: Павал Хадзінскі

Уладзіслава судзілі паводле чатырох артыкулаў КК: распальванне варожасці (частка 1 артыкула 130 КК), распаўсюд і выраб парнаграфіі (Частка 1 артыкула 343 КК), абразу Лукашэнкі (Частка 1 артыкула 368 КК) і абразу прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Яго затрымалі летам 2023 года. Агулам яго арыштоўвалі на 45 дзён паводле артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП).

Уладзіслаў Беладзед — выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рымска-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскай катэдры.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка суда, дзе разглядаецца справа семінарыста Уладзіслава Беладзеда

У мінскім архікафедральным саборы быў ператрус — «Хрысціянская візія»

Супраць Уладзіслава Беладзеда з кафедральнага касцёла распачалі крымінальную справу

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
16