Чакаецца, што Балгарыя і Румынія неўзабаве пачнуць выдаваць кароткатэрміновыя шэнгенскія візы замежным грамадзянам, якім гэты дакумент неабходны для ўезду ў Шэнгенскую зону.

Як адзначаецца на сайце Шэнгена, на падставе гэтай візы яе ўладальнікі змогуць уязджаць ва ўсе дзяржавы-члены Шэнгенскай зоны.

Ці стане ад гэтага лягчэй атрымаць візу беларусам — пакуль цяжка сказаць. У Мінску пакуль што ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы абедзвюх гэтых краін. Пасольства Балгарыі ў Мінску знаходзіцца на плошчы Свабоды, 11, а пасольства Румыніі — на Калінінградскім завулку, 12.

Чытайце таксама:

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу візаў беларусам і расіянам

«У памежнікаў маглі ўзнікнуць да мяне пытанні». Як беларусы абыходнымі шляхамі атрымліваюць польскі шэнген

Нарвегія аднавіла выдачу віз беларусам

Клас
19
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
5