Адзначаецца, што прызыў з запасу патрэбны для таго, каб ваеннаабавязаныя «не пагублялі навыкі». У ваенкаматах вобласці тлумачаць, што войскі тэрытарыяльнай абароны з'яўляюцца адным з эфектыўных спосабаў павысіць магчымасці дзяржавы ў галіне вайсковай бяспекі. Мабілізуюць тэрытарыялаў у выпадку ваеннай пагрозы.

На завяршальным этапе мерапрыемства плануецца правесці камандна-штабныя вучэнні, на якіх будуць адпрацаваныя задачы па ахове важных аб'ектаў інфраструктуры і забеспячэнні ваеннага становішча.

Чытайце таксама:

З'явілася ВІДЭА перамяшчэння вайсковай тэхнікі і ракетнага абсталявання каля аэрадрома ў Зябраўцы

У баявую гатоўнасць прыводзіцца механізаваная брыгада. Будуць прызываць з запасу

«Да каго не дойдзе — будзем размаўляць, як з праціўнікам». Сілавікі пагражаюць за фота вайсковай тэхнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1