Павел Пяскоў. Фота: «Вясна»

Павел Пяскоў. Фота: «Вясна»

Прычына — нібыта парушэнне рэжыму, паведамляе «Вясна».

Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павел адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.

Павел — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

У лютым стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК ушчэнт разграміў кватэру анархіста Рамана Халілава

ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманні начальніка аддзела «Крыніцы» 

У Гродне АМАП за ўдзел у пратэстах затрымалі дальнабойшчыка, які вярнуўся з Польшчы

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17