Цэнтральны раённы суд горада Арэнбурга адправіў адміністратарку бара Pose Дыяну Камільянаву пад арышт да 18 мая

Цэнтральны раённы суд горада Арэнбурга адправіў адміністратарку бара Pose Дыяну Камільянаву пад арышт да 18 мая

Бар Pose на вуліцы Шаўчэнкі ў Арэнбургу пра сябе заяўляе як «бар-тэатр пародый» і «начны бар з шоу праграмай». У якасці засцярогі кіраўнікі не пісалі яго адрас у сацсетках. 

9 сакавіка супрацоўнікі МУС разам з байцамі АМАП правялі ў бары рэйд, здымкі з якога выклалі ўдзельнікі праўладнага руху «Руская абшчына Арэнбурга». Наведвальнікаў вечарыны, у тым ліку ў ніжняй бялізне, на камеру прымусілі легчы на ​​падлогу і ўстаць да сцяны. У адрозненне ад сілавікоў, твары наведвальнікаў не былі заблюраны на відэа. 

Прэс-служба Цэнтральнага суда Арэнбурга ў сваёй публікацыі аб паседжанні здзейсніла аўтынг арыштаваных: першая дэталь, якая згадваецца пра супрацоўнікаў Pose, гэта тое, што яны самі «асобы з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй». 

Згодна з прэс-рэлізам суда, абвінавачаныя, «зʼяўляючыся асобамі з нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыяй, дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з не ўстаноўленымі следствам асобамі, якія таксама падтрымліваюць погляды і дзейнасць забароненага ў нашай краіне міжнароднага грамадскага абʼяднання ЛГБТ», працавалі ў бары Rose і забяспечвалі яго функцыянаванне. 

Адміністратарка бара «падбірала персанал, кантралявала якасць абслугоўвання наведвальнікаў бара, зацвярджала праграмы выступленняў і мерапрыемстваў, забяспечвала фота– і відэаздымку выступленняў, якія прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя адносіны, а таксама выконвала фінансава-гаспадарчыя функцыі». 

Арт-дырэктар бара «ажыццяўляў падбор травесці-артыстаў, праводзіў з імі сходы, прапагандаваў сярод наведвальнікаў бара і ў мабільным дадатку Telegram нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны». 

Артыкул аб арганізацыі працы экстрэмісцкай арганізацыі ў Расіі прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі (частка 1 артыкула 282.2 КК). Вярхоўны суд Расіі па патрабаванні Мінюста прызнаў «міжнародны рух ЛГБТ» экстрэмісцкім у снежні 2023 года, рашэнне ўступіла ў сілу 10 студзеня 2024-га.

Чытайце таксама:

Расійская школа пакаялася за ранішнік, які прайшоў па матывах савецкага мульціка «Ну, пачакай»

З «Яндэкс Карт» зніклі назвы Эгейскага мора і вострава Лесбас

З расійскіх музычных анлайн-платформаў выдалілі «Голубую луну»

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4