«Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў былі пазбаўленыя волі: заключаны пад варту, хатні арышт, асуджаныя да працяглага адміністрацыйнага арышту, да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Алег Дэмбоўскі, Юрый Зарэцкі, Уладзімір Мазураў, Ілля Кавалёў, Аляксей Грыгаровіч, Юрый Шылец, Дар'я Ганіч, Артур Джамбурыеў, Віктар Астапук, Дзяніс Носаў, Яўген Пашукевіч, Аляксандр Ляшкоў, Зінаіда Казак, Сяргей Юхно, Ігар Кушнярэвіч, Анатоль Краўчук, Клім Сінкевіч, Валянціна Зелянкевіч, Аляксандр Якута, Сяргей Свідрыцкі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды сходаў і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых грамадска-значных падзей, супрацьпраўных і амаральных дзеянняў службовых асоб і суддзяў».

Чытайце таксама:

Мінчука за ўдзел у маршах паказальна асудзілі перад студэнтамі Эканамічнага ўніверсітэта

На патрабаванне пракурора магілёўцу павялічылі тэрмін паводле «экстрэмісцкага» артыкула

«Не сам ШІЗА страшны, а чаканне». Былы палітвязень расказаў пра застрашванні адміністрацыі, медытацыі і спіс кніг ад «топавых сядзельцаў»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0