Песня з новага альбома гурта, рэліз якога запланаваны на восень. Рэжысёр відэа — Арцём Лобач. Здымкі адбываліся ў тым ліку каля польска-беларускай мяжы.

— Свабода і каханне — тое, за што заўжды змагаліся людзі. Чалавек імкнецца да сваёй свабоды праз выпрабаванні, праз страты. Гэта балюча, гэта страшна, але праўда на нашым баку і рана ці позна святло пераможа цемру. У Беларусі, ва Украіне, ва ўсім свеце. Менавіта гэта мы паспрабавалі адлюстраваць у нашай песні і кліпе, — тлумачыць Арцём Лук’яненка.

— Я іграю ролю чалавека, які вымушана пакідае свой дом. Не таму, што хоча, а таму што вымушаны ўсё пакінуць і прайсці праз выпрабаванні, якія падрыхтавала яму жыццё. Гэта вельмі блізкая шмат каму зараз гісторыя, я быў расчулены, калі ўпершыню паслухаў песню, — кажа Ігар Сігоў. — Галоўная ідэя відэа і песні — не здавацца, дабівацца таго, пра што марыш, як бы не было складана. Гэта вельмі важна зараз.

25 мая Naviband святкуе 10 гадоў на сцэне вялікім канцэртам на адной з галоўных пляцовак Варшавы — у клубе Progresja. Квіткі на сайце Relivent.

Чытайце таксама:

Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг

Сёння — Дзень Волі. 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Беларусы за мяжой пачалі адзначаць Дзень Волі ФОТЫ

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0