Фота: пракуратура Санкт-Пецярбурга
У Пецярбургу адправілі ў СІЗА 43-гадовага ўраджэнца Віцебскай вобласці, які, паводле версіі следства, сістэматычна збіваў, утрымліваў на ланцугу і пазбаўляў ежы сваю 12-гадовую дачку, паведаміў ТАСС. Падрабязнасці гісторыі расказвае fontanka.ru.
43-гадовага мужчыну адправілі ў СІЗА на два месяцы. Яму ставяць у віну катаванні ў дачыненні да непаўналетняга. Паводле версіі следчых, абвінавачаны сістэматычна наносіў пабоі малалетняй дачцэ, марыў голадам і ўтрымліваў на ланцугу ў пакоі камунальнай кватэры. Мужчыну пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Дзяўчынцы 12 гадоў. Разам з бацькам яны жылі ў камунальнай кватэры. Наконт метадаў выхавання паліцэйскія даведаліся, калі дзіця трапіла ў бальніцу. Інспектару па справах непаўналетніх дзяўчынка распавяла, што бацька рэгулярна падымае на яе руку, цягае за валасы і можа замкнуць у пакоі без магчымасці выйсці ў прыбіральню, пакінуўшы толькі вядро.
Цяпер ход справы кантралююць пракуратура Чырвонагвардзейскага раёна Пецярбурга і старшыня СК Аляксандр Бастрыкін.
Чытайце таксама:
«Пайсці нельга застацца»: псіхолаг тлумачыць, ці варта захоўваць адносіны
«Нарэшце мы разам»: дачка святара Бурыкіна даравала яму і возіць да яго сына