Ігар Сергеенка. Фота: БелТА

Ігар Сергеенка. Фота: БелТА

Ігар Сергеенка ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі ў сувязі з пераходам на выбарчую пасаду службоўцы. Ён стаў старшынёй Палаты прадстаўнікоў, перад гэтым стаўшы дэпутатам.

На той жа падставе вызваленыя ад пасад міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік Лукашэнкі — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч.

Таксама ў адпаведнасці з артыкулам 84 Канстытуцыі генерал-маёр Генадзь Лепяшко вызвалены ад пасады начальніка ўстановы адукацыі «Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь», а генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс — ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Імі прыпынена адпаведна вайсковая служба і служба ў Следчым камітэце ў сувязі з выбраннем дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.

У адпаведнасці з пунктам 10 артыкула 84 і артыкулам 145 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Маратаеў вызвалены ад пасады намесніка старшыні і суддзі Гомельскага абласнога суда ў сувязі з абраннем на іншую пасаду. Ён таксама выключаны са складу прэзідыума Гомельскага абласнога суда.

Чытайце таксама:

Абралі новага старшыню Палаты прадстаўнікоў. Адзінагалосна і без інтрыгі

Краіна два месяцы без кіраўніка АП. Аказваецца — можна жыць. Але чаму Лукашэнка не прызначае новага?

Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2