Сяргей Забеліч. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Сяргей Забеліч. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Затрыманы — 51-гадовы Сяргей Забеліч. Родам ён з Мінска, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мяркуючы па Linkedin, ён не менш за дваццаць гадоў працаваў праграмістам. У верасні 2022-га перайшоў з кампаніі Nikta Technologies у кампанію Intrahealth, рэзідэнта ПВТ, якая працуе на канадскі рынак.

Вядома, што Сяргея затрымлівалі 13 снежня 2020, калі людзі супольна выходзілі на дваравыя маршы. У гэты дзень затрымалі яшчэ 300 беларусаў.

Яго вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна» і «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання». Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Судзіць яго пачынаюць у Мінскім абласным судзе.

Чытайце таксама:

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Маладую менеджарку EPAM, якая вярнулася з Грузіі, будуць судзіць за «фінансаванне вайны»

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
38