Традыцыйныя батсванскія сланы. Фота: AP Photo/Charmaine Noronha/File

Традыцыйныя батсванскія сланы. Фота: AP Photo/Charmaine Noronha/File

Нямецкія «зялёныя», у тым ліку міністр навакольнага асяроддзя Германіі Штэфі Лемке, разглядаюць магчымасць увядзення забароны або абмежаванняў на ўвоз паляўнічых трафеяў, піша Bild.

Улады Батсваны сцвярджаюць, што ад забароны пацерпіць не толькі дзяржаўная казна краіны, але і запаведнікі, якія забяспечваюць захаванне і кантроль папуляцыі дзікіх жывёл, а таксама простае насельніцтва афрыканскай краіны.

Прэзідэнт Макгвітсі Масісі заявіў, што калі нямецкія «зялёныя» лепш разбіраюцца ў пытанні, то яны павінны паказаць, як можна жыць са сланамі без палявання.

«20 000 дзікіх сланоў для Германіі. Гэта не жарт», — сказаў Масісі.

Такая практыка, паводле слоў прэзідэнта Батсваны, з'яўляецца нармальнай. Краіна цяпер налічвае больш за 130 тысяч сланоў, раней яна ўжо перадала Анголе 8 тысяч асобін.

Масісі адзначыў, што Батсвана пакутуе ад перанасялення сланоў, яны затоптваюць людзей, знішчаюць пасевы і спусташаюць вёскі. Паляванне з'яўляецца сродкам кантролю папуляцыі, а забарона спрыяе развіццю браканьерства.

Важнай умовай падарунка, ад якога, як сцвярджае Масісі, нельга будзе адмовіцца, з'яўляецца тое, што сланы павінны заставацца ў вольным выгуле ў Нямеччыне.

«Калі яны вам так падабаюцца, дык, калі ласка, прыміце ад нас гэты падарунак. Вы павінны жыць з жывёламі так, як вы кажаце гэта рабіць нам», — заявіў ён.

Раней міністр аховы навакольнага асяроддзя Намібіі таксама выказаўся супраць забароны, назваўшы такое рашэнне «незаконным» і «неакаляніяльным».

Чытайце таксама:

Навукоўцы аб'явілі пра прагрэс у адраджэнні маманта. Але навошта яго адраджаць?

У заапарку Манілы памерла 40-гадовая сланіха Малі. Яе называлі самым сумным сланом у свеце

Сланіха з Берлінскага заапарка навучылася лупіць бананы, хаця ніхто яе гэтаму не вучыў

Клас
28
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
3