«Заўтра вы прыйдзеце ў працоўныя калектывы. Асабліва кіраўнікі раёнаў. Я заўсёды раю падобным людзям, кіраўнікам: у кожнага члена калектыву павінен быць шанц. Таму не трэба прыходзіць з шашкай нагала і секчы там. Не тыя часы. Мазгі трэба мець, галаву на плячах. Тады за вамі пойдуць людзі. І калі нехта недзе недапрацоўваў, дайце яму шанец», — сказаў Лукашэнка.

Акрамя шанцу, людзям трэба даць дэмакратыю, прычым «сапраўдную», заявіў ён.

«Вы кіраўнікамі становіцеся высокага ўзроўню. Людзі хочуць жыць нармальна і дыхаць спакойна. Яны не павінны дрыжаць з раніцы да вечара на працы і пасля працы. Стварыце нармальную атмасферу ў калектыве, дайце магчымасць людзям сябе праявіць.

У нас павінна быць сапраўдная дэмакратыя, калі людзі жывуць у задавальненне. А калі будуць у задавальненне працаваць, то і будуць жыць у задавальненне», — сказаў Лукашэнка. 

Пра дэмакратыю ён узгадаў напярэдадні новых прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны прайсці ў наступным годзе і якія, па ягоных прызнаннях, трывожаць яго. 

«Год палітычны. Вы ведаеце, вось я да вас 2 гадзіны чытаю пошту розную — па СМІ аналітыку, даклады выведкі, спецслужбаў. Усе мы, хлопцы, стараемся знайсці шлях.

Якія б ні былі ў нас з вамі адносіны (я вас лаяў, здымаў з працы і іншае) — вы павінны быць дзяржаўнымі людзьмі! Ні вы, ні я асабіста нічога не вартыя ў параўнанні з тым, што значыць для нас суверэнная і незалежная Беларусь. Мы павінны яе абараніць — сваёй працай, крывёю, потым і сваім жыццём!» — павысіў стаўкі Лукашэнка. 

Чытайце таксама:

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

«Да 10 тысяч рублёў. Прэзідэнцкі заробак». Лукашэнка расказаў, колькі зарабляюць медыкі

Лукашэнка заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
33
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
9