«Наша Ніва» раней расказвала пра першую навуковую публікацыю Колі Лукашэнкі, якая стала вядомай дзякуючы зліву ягонай асабістай пошты.

Суаўтарамі студэнта біяфака БДУ Мікалая Лукашэнкі выступілі загадчык кафедры прыродазнаўчых навук Ліцэя БДУ Максім Капусцін, загадчык лабараторыі на біяфаку БДУ Уладзімір Курчанка, былая дырэктарка ліцэя БДУ Ганна Чубарава, прафесар Паўночна-Каўказскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Еўдакімаў.

У артыкуле даследуецца магчымасць выкарыстання лактаферыну ў распрацоўцы сродкаў супраць каранавірусу.

І менавіта лактаферын стаў адной з нешматлікіх навуковых задач, якую даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту Марыне Васілеўскай.

«Плануецца вывучыць змяненне ўласцівасцяў лактаферыну ў касмічных умовах», — пісалі ў паведамленнях пра праграму Васілеўскай у космасе.

Як пажартаваў адзін з тэлеграм-каналаў, палёт Васілеўскай, магчыма, дапаможа «Мікалаю з суаўтарамі працягнуць навуковую працу і вывесці яе на «касмічную» вышыню».

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?

Коля Лукашэнка дэбютаваў з навуковай працай — шукае сродкі супраць каранавіруса

Журналісты знайшлі Колю Лукашэнку ў сацсетках і даведаліся, чым ён там займаецца

Клас
4
Панылы сорам
20
Ха-ха
52
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
11