Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Наяўныя, крыпта, афшорныя фірмы 

Забарона на экспарт у Расію машын з рухавіком аб'ёмам больш за 1,9 літра або даражэйшых за 50 тысяч еўра (у незалежнасці ад аб'ёму рухавіка) дзейнічае яшчэ з 23 чэрвеня 2023 года. Пільна сачыць за выкананнем гэтых абмежаванняў пачалі толькі цяпер. Праз гэта пацярпелі і беларускія перагоншчыкі.

Да 23 сакавіка 2024 года люксавыя аўто, частка з якіх каштавала нават даражэй за 100 тысяч еўра, без праблем перасякалі межы ЕС і Беларусі. Частка з іх па дакументах накіроўвалася ў Беларусь, а іншыя — у краіны Цэнтральнай Азіі, хоць канчатковым пунктам прызначэння з'яўлялася Расія.

З Еўропы праз Чорнае мора

Часта за такія аўто разлічваліся наяўнымі, крыптавалютай або з дапамогай афшорных фірм, зарэгістраваных у трэціх краінах. Цяпер шлях у Расію для іх будзе пралягаць не праз Беларусь, а праз Турцыю.

Частка такіх машын ужо ў дарозе. Як стала вядома «Нашай Ніве», за дастаўку аўто з Германіі, Польшчы або Літвы да турэцкага порта Карасу бяруць каля 2500 еўра. Марская дастаўка да расійскага порта каштуе яшчэ 1900 еўра. Яшчэ каля 1000 еўра давядзецца заплаціць за дастаўку да Масквы або Мінска. 

Атрымліваецца, што дастаўка падсанкцыйнага аўто абыдзецца ў суму каля 5500 еўра. Для параўнання, дастаўка з Германіі да Мінска абыходзілася ў 1500-2000 еўра ў залежнасці ад габарытаў аўто. Яшчэ за 500-700 еўра машыну дастаўлялі да Масквы або Пецярбурга.

Пры гэтым важна, што пакідаць ЕС аўтамабіль будзе па адных дакументах, напрыклад, аформленых нібыта для экспарту ў Турцыю. А ўжо на пароме будзе адбывацца падмена дакументаў на Расію або на Беларусь.

Перавозчыкі абяцаюць, што дастаўка аўто з Еўропы праз Турцыю зойме 25-30 дзён. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Двухлітровы «Пасат» больш не прывезці ў Беларусь?

Тым не менш гэта не азначае, што цяпер усе аўтамабілі, забароненыя для экспарту ў Расію, змогуць трапіць у Беларусь толькі такім складаным і дарагім шляхам. 

З ЕС у Беларусь па-ранейшаму прыязджаюць аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра. Але зрабіць гэта не так проста, як раней.

Бо, напрыклад, Польшча раней была самай лаяльнай і прапускала праз сваю мяжу аўто, набытыя ў розныя краінах ЕС, без дадатковых пытанняў. Іх не цікавіла, хто і як заплаціў за аўто, куды яно накіроўваецца, чаму пакупнік — адзін чалавек, а вязе іншы.

Цяпер жа для паспяховага экспарту аўто трэба мець пашыраны пакет дакументаў, якія пацвярджаюць, што пакупнік з Беларусі, а не з Расіі.

Для гэтага даводзіцца мець з сабою пацвярджэнне пераводу ад пакупніка, які разлічваўся за машыну праз беларускі банк, а таксама пацвярджэнне ад прадаўца, што ён прыняў гэтыя грошы ад беларускага пакупніка банкаўскім пераводам. Апроч гэтага, мытня можа запатрабаваць лісты ад прадаўца і пакупніка, якія гарантуюць, што аўтамабіль прызначаны для эксплуатацыі ў Беларусі, а не для перапродажу ў Расію.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Па словах перавозчыкаў, з аўтамабілямі коштам да 50 тысяч еўра праехаць праз Літву або Латвію можна без дадатковых складанасцяў — галоўнае, каб дакументы былі ў парадку.

Турцыя — выхад для заможных расіян

«З аўтамабілямі, даражэйшымі за 50 тысяч еўра складаней, але варыянты ёсць. Тыя, хто не можа зрабіць «роўны» пакет дакументаў, цяпер адразу разлічваюць выдаткі на транспарціроўку ў абыход Беларусі», — тлумачыць суразмоўца.

На думку перагоншчыка, праз Турцыю ў Расію будуць увозіць у першую чаргу прэміяльныя аўто коштам ад 100 тысяч еўра. «Для гэтага сегменту аўто дадатковыя 3-5 тысяч еўра на лагістыку не стануць непераадольнай перашкодай».

Чытайце таксама:

Польшча перастала выпускаць у Беларусь люксавыя аўто па просьбе Латушкі?

Не толькі люксавыя аўтамабілі. Якія яшчэ тавары могуць забараніць вывозіць з Польшчы ў Беларусь

Не толькі замяніць пакрышкі. Пра што варта паклапаціцца аўтамабілістам з надыходам цяпла

Клас
23
Панылы сорам
12
Ха-ха
27
Ого
9
Сумна
17
Абуральна
65