Са слоў мясцовых жыхароў, абваліліся чатыры пралёты, якія праходзілі над чыгуначнымі пуцямі Масква — Мінск. Рух з абодвух бакоў спынены. Таксама абарваныя правады электрасетак і пашкоджаная газавая труба. Пагрозы выбуху, папярэдне, няма.

Падчас аварыі пацярпелі людзі, якія знаходзіліся ў аўтамабілі і грузавіку, што ўпалі разам з мостам. РБК са спасылкай на МНС паведамляе, што загінула жанчына, якая знаходзілася ў легкавым аўтамабілі. Мужчына з грузавога аўтамабіля знаходзіцца ў цяжкім стане.

Збудаванне злучала частку горада з прамысловым цэнтрам. У 2018 годзе яго планавалі адрамантаваць, на гэта закладалі каля 10 мільёнаў расійскіх рублёў.

Чытайце таксама:

У Расіі зноў загарэўся аўтобус МАЗ

Мэр расійскага Арэнбурга заклікаў тэрмінова пакінуць дамы з-за небяспечнага ўзроўню вады

Паводка ў Орску развіваецца па «найгоршым сцэнары»

Расійскі Арэнбург можа пайсці пад ваду

Клас
17
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1