Фота: Baza

Фота: Baza

Жыхарку расійскай Валагодскай вобласці Антаніну Смоліну 3 красавіка наведаў паліцэйскі. Ён паведаміў, што на жанчыну напісалі данос: невядомаму не спадабалася яе фатаграфія ў жоўтым пухавіку на фоне сіняга неба.

У даносе пазначаецца, што такое спалучэнне колераў выклікае асацыяцыю з «варожымі сімваламі», гэта значыць са сцягам Украіны, паведамляе Baza.

Антаніна напісала тлумачальную. У паперы жанчына адзначыла, што на колер неба яна паўплываць ніяк не можа, а грошай, каб мяняць верхнюю вопратку ў залежнасці ад грамадскай ацэнкі таго ці іншага колеру, у яе няма. Смоліна расказала, што паліцэйскі паставіўся да яе справы з разуменьнем.

Пазней жанчына адшукала даносчыка ў сацсетках — ім аказаўся нейкі Валерый Мікалаевіч. Жанчына пажадала мужчыну «поспехаў, здароўя, дабрабыту і знайсці грамадска карыснае хобі, не звязанае з доўгім выкарыстаннем гаджэтаў, таму што гэта негатыўна адбіваецца на здароўі чалавека».

Чытайце таксама:

Горад у Германіі прапанаваў жыхарам даносіць адно на аднаго па прыкладзе «майстра даносаў». Тыя масава абурыліся

У Нямеччыне збілі 18-гадовага аўтара 4200 даносаў. Ён выступіў за адраджэнне «Штазі»

18-гадовы немец напісаў на землякоў 4227 даносаў

label.reaction.like
2
label.reaction.facepalm
5
label.reaction.smile
6
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
1