26 сакавіка, за два дні да юбілею, яго судзіла Наталля Максімовіч, піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Мужчыну ставілася наяўнасць на яго старонцы ў «Аднакласніках» матэрыялаў некаторых «экстрэмісцкіх» медыя і суполак: The Village Беларусь, ByPol News, лагатып Палка Кастуся Каліноўскага.

Мужчына на судзе паведаміў, што даўно падпісаўся на гэтыя суполкі, з часам забыўся пра іх і не ведаў, што тыя ўваходзяць у нейкія забароненыя спісы, а тэлефон у яго зламаўся.

Мужчына прасіў не караць яго сурова напярэдадні юбілею.

Максімовіч у выніку арыштавала яго на 5 сутак.

Паколькі мужчына да суда ўжо сядзеў 3 сутак (з 20 па 23 сакавіка), у юбілейны дзень у 12.30 яго мусілі вызваліць.

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
20