«Лукашэнка ведае, што ў выпадку чаго Пуцін з'есць яго і не падавіцца і Беларусь разам з ім», — лічыць Шрайбман. Фота: Getty Images

«Лукашэнка ведае, што ў выпадку чаго Пуцін з'есць яго і не падавіцца і Беларусь разам з ім», — лічыць Шрайбман. Фота: Getty Images

Шрайбман лічыць, што асабістыя адносіны Пуціна і Лукашэнкі сёння перажываюць пік як мінімум за апошняе дзесяцігоддзе. Пра гэта ён гаварыў у эфіры канала Carnegie Politika.

«З боку Пуціна ёсць яўны фокус на адным кірунку — украінскім, які для яго проксі ў вайне з Захадам. І ў гэтай сітуацыі з Беларуссю адносіны адбываюцца не тое каб па рэшткавым прынцыпе, але патрабавальнасць Пуціна да Беларусі, мяркуючы па ўсім, магчыма часова, але панізілася».

Шрайбман адзначае, што ў Лукашэнкі цяпер няма асаблівых праблем з атрыманнем субсідый, пра якія ён шмат прасіў у Пуціна. Пры гэтым узамен не патрабуюцца нейкія саступкі.

«Масква магла б спакойна выкруціць рукі Лукашэнку і прымусіць яго падпісаць, напрыклад, адзіную валюту, ці сапраўды паглыбіць інтэграцыю ў Саюзнай дзяржаве, ці пайсці на вайсковыя формы інтэграцыі кшталту ўступлення ў вайну. Але тым не менш гэтага нічога не адбываецца. А плынь падтрымкі ідзе. (…) І гэта не выдае нейкай наяўнасці канфлікту ці вострай спрэчкі».

Аналітык звяртае ўвагу, што Пуцін сустракаецца з Лукашэнкам часцей, чым з большасцю расійскіх чыноўнікаў. На яго думку, няма такога высокапастаўленага чыноўніка ў Расіі, які мае такія ж працяглыя і рэгулярныя аўдыенцыі ў Пуціна.

Прычыну такога стану адносін Шрайбман тлумачыць наступным чынам:

«Здаецца, адбылося некаторае такое збліжэнне пажылых людзей на фоне агульных каштоўнасцяў, агульных ворагаў і агульнай такой адзіноты ў гэтым небяспечным свеце.

І праява гэтага менавіта ў тым што, нягледзячы на тое, што Беларусь не здае нейкія незваротныя кавалкі свайго суверэнітэту, Пуцін працягвае не адмаўляць Лукашэнку ў яго просьбах па крэдытах, растэрміноўках крэдытаў, цэнніку на газ, субсідыях на нафту, зніжках на тую ж лагістыку».

Шрайбман падкрэслівае, што яму здаецца, што ў сітуацыі, калі Пуцін усё больш адчувае сябе «асаджанай крэпасцю» або «стваральнікам новага светапарадку», адносна стабільныя саюзнікі пачынаюць больш шанавацца. Лукашэнка яго адзіны саюзнік у Еўропе (калі не лічыць Орбана), і, адпаведна, яго акцыі як саюзніка ў такой сітуацыі ўзрастаюць.

У сітуацыі меншай напружанасці, калі Пуцін зможа яшчэ выйсці з сённяшняй канфрантацыі ў нешта больш кіраванае, акцыі Лукашэнкі зноў пойдуць уніз».

Другі момант, на які звяртае ўвагу аналітык, гэта недавер паміж Лукашэнкам і Пуціным з-за супрацьлегласці базавых стратэгічных інтарэсаў двух рэжымаў.

«Яны ўзаемадзейнічалі дзесяцігоддзямі. Лукашэнка ведае, што ў выпадку чаго Пуцін з'есць яго і не падавіцца і Беларусь разам з ім. І не будзе думаць пра тое, як бы яго не пакрыўдзіць. І Пуцін ведае, што як толькі будзе магчымасць, Лукашэнка ў самую першую шчыліну ўскочыць, калі там будуць яго чакаць нейкія бонусы і бенефіты».

Усведамленне таго, што адзін аднаму нельга давяраць да канца, на думку Шрайбмана, «застаецца дамоклавым мячом над гэтымі адносінамі».

Чытайце таксама:

Шрайбман прапануе Захаду перагледзець стратэгію адносна Беларусі

«Навошта выбары ў Каардынацыйную раду? Які можа быць протапарламент у протадзяржаве?» — Шрайбман

Шрайбман прапанаваў нечаканы варыянт перафарматавання дэмакратычных сіл

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
2