Зянон Пазняк рэзка адрэагаваў на словы Наталлі Радзінай. Фота: скрын эфіру Radio NV, «Наша Ніва»

Зянон Пазняк рэзка адрэагаваў на словы Наталлі Радзінай. Фота: скрын эфіру Radio NV, «Наша Ніва»

У нядаўнім эфіры ўкраінскага Radio NV вядучы спытаў Наталлю Радзіну пра законныя ваенныя цэлі на тэрыторыі Беларусі і пры якіх умовах па іх маглі б ударыць. Радзіна адказала, што гэта рашаць украінскаму боку.

«Я лічу, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба чакаць, пакуль ружжо, якое вісіць на сцяне, выстраліць, а трэба дзейнічаць усё-такі прэвентыўна. Трэба разумець, што Лукашэнка небяспечны, давяраць яму нельга, ніякія дамоўленасці з ім не спрацуюць і неабходна дзейнічаць прэвентыўна. То-бок пачынаючы з таго, што разумець, што наносіць удары па вайсковых аб’ектах, па расійскіх вайсковых аб’ектах, па тых жа НПЗ, працуючых сёння на расійскі ВПК — гэта сапраўды законна і Украіна мае на гэта права».

Радзіна дадала, што варта таксама ствараць дывізію з беларусаў на базе Палка Каліноўскага.

Яна адзначыла ў эфіры, што ёй імпануе прапанова гісторыка Юрыя Фельшцінскага — «у сувязі з тым, што ўзровень пагроз з тэрыторыі Беларусі неймаверна вырас, у тым ліку з-за размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі, трэба думаць, каб прэвентыўна ўвесці ў Беларусь войскі НАТА».

Зянон Пазняк адрэагаваў на яе словы.

«Гіены прапаганды. Паглядзіце, што гавораць гэтыя «сябры» Беларусі з «Хартыі» — напісаў палітык. 

Чытайце таксама:

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні

Пазняк: Беларускім патрыётам трэба ісці ў полк Каліноўскага. Каб мне было не 80, я б таксама пайшоў

Клас
42
Панылы сорам
36
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
9
Абуральна
11