mustard гарчыца горчица

Фота: Getty Images

Гарчыца — натуральны мыйны сродак

Парашок гарчыцы — натуральны мыйны сродак. Ён з поспехам справіцца з тлушчам на посудзе нават у халоднай вадзе. Мыць можна як сухім парашком, так і папярэдне прыгатаванай гарчычнай пастай. Такі раствор наносіцца на брудны посуд і пакідаецца на 5 хвілін. Пасля змываецца вадою.

Дасведчаныя гаспадыні раней выкарыстоўвалі гарчыцу як сродак для вывядзення плямаў тлушчу з адзення і рэчаў з шоўку і воўны. Для гэтага неабходна развесці 200 грамаў сухой гарчыцы ў 10 літрах вады, даць настаяцца на працягу трох гадзін. Пасля гэтага раствор акуратна зліць, каб не засталося асадку, і ў ім памыць рэчы.

Гарчыца як маска для валасоў

Мала хто ведае, што з парашка гарчыцы можна прыгатаваць маску для валасоў. Для гэтага трэба ўзяць дзве-тры лыжкі парашку, дадаць у яго трохі вады каб атрымалася кашка. Яе ўціраюць у карані валасоў і пакідаюць на некаторы час. Лічыцца, што такая маска не толькі ўмацуе валасы і надасць ім здаровы бляск, але і паскорыць іх рост.

Гарчыца як нейтралізатар непрыемных пахаў

Гарчычны парашок з'яўляецца добрым памочнікам у змаганні з непрыемнымі пахамі. Ім можна працерці палічкі ў халадзільніку. Невялічкія марлевыя мяшэчкі з парашком, змешчаныя ў скрыні ці павешаныя ў шафе, пазбавяць гэтыя месцы пахаў затхласці.

Калі ж вас засмучае непрыемны пах з пластыкавага кантэйнера, то можна насыпаць у яго парашку гарчыцы і заліць на паўгадзіны гарачай вадою. Пасля застанецца толькі добра прапаласкаць.

Гарчыца як сродак супраць шкоднікаў

Настой з парашку гарчыцы дапамагае ў барацьбе з шкоднікамі. Для яго прыгатавання 50 грамаў парашку дадаюць у 5 літраў вады і настойваюць 10-12 гадзін. Затым атрыманым настоем апырскваюць расліны. Ён пазбавіць іх ад вусеняў, тлі, голых смаўжоў, павуціннага кляшча, капуснай бялянкі.

Чытайце таксама:

Як уласнаручна зрабіць маянэз ды іншыя запраўкі для салаты

Дадайце гэтую спецыю ў каву — і вы заўсёды будзеце так рабіць

Дарагія сродкі для чысткі заменіць воцат

Як выдаліць налёт ад гарбаты і кавы? Вельмі проста — паспрабуйце гэтыя спосабы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3