Аляксандр Лукашэнка, 12 красавіка 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Аляксандр Лукашэнка, 12 красавіка 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка заявіў, што неабходнасці для ўступлення Беларусі ў вайну супраць Украіны няма. Пры гэтым ён адзначыў, што «Беларусь робіць сваю справу».

«Такой неабходнасці [уступлення Беларусі ў вайну] няма. І не будзе такой неабходнасці. Я неяк сказаў напярэдадні, што Расіі цяпер патрэбная такая Беларусь — мірная, ціхая, спакойная, якая робіць сваю справу. У дэталях я вам не буду распавядаць, чым мы займаемся і гэтак далей.

Я ж не адмаўляюся, што мы «суагрэсары». Кожны робіць сваю справу.

Але я проста кажу: ні я, ні Пуцін (мы ўчора таксама гэтую праблему абмяркоўвалі) не хочам, каб пакутаваў братэрскі нам украінскі народ. Не хочам!» — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым ён заўважыў: вялікай праблемы ў тым, каб паставіць «Іскандэр» і запусціць ракету па Украіне няма. Аднак Лукашэнка асцерагаецца наступстваў, паколькі «паўкраіны знаходзіцца ў радыусе 100 кіламетрах ад Кіева».

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што ўкраінска-беларуская мяжа занадта добра ўмацаваная, таму ўступленне Беларусі ў вайну нічога б не дало.

Чытайце таксама:

Пуцін выкарыстаў Лукашэнку, каб заявіць пра гатоўнасць пачаць перамовы з Украінай на аснове Стамбульскіх дамоўленасцяў

«Дзясяткамі выкідваюць трупы цераз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Клас
3
Панылы сорам
26
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
30