Прэзідэнт Палесцінкай аўтаноміі Махмуд Абас на фоне сваёй доктарскай дысертацыі пад назвай «Сувязі паміж сіянізмам і нацызмам». Фоты: MEMRI / Israel Hayom, Wikimedia Commons. Калаж: «Наша Ніва»

Прэзідэнт Палесцінкай аўтаноміі Махмуд Абас на фоне сваёй доктарскай дысертацыі пад назвай «Сувязі паміж сіянізмам і нацызмам». Фоты: MEMRI / Israel Hayom, Wikimedia Commons. Калаж: «Наша Ніва»

Як піша выданне Israel Hayom, у яго распараджэнні аказаўся поўны тэкст доктарскай дысертацыі цяперашняга прэзідэнта Палесцінскай аўтаноміі Махмуда Абаса, якая была напісаная ім у Маскве ў 1982 годзе і адразу ж засакрэчаная савецкім КДБ (сакрэтнасць працы Абаса захоўваецца і ў сённяшняй Расіі).

Тэкст быў перададзены ізраільскаму выданню з боку амерыканскага агенцтва па даследаванні Блізкага Усходу MEMRI, якое здолела атрымаць яго з расійскіх архіваў, адзначае Israel Hayom.

У сваёй доктарскай дысертацыі на 119 старонак Махмуд Абас, які ў тыя часы насіў партыйны псеўданім «Абу Мазен» і быў дадаткова завербаваны КДБ пад кодавым імем «Кротаў», сцвярджаў, што «паміж сіянізмам і нацызмам існавалі трывалыя сувязі», і што ў якасці ініцыятараў Халакоста выступалі самі яўрэі.

Сам Абас паспяхова абараніў сваю працу ў Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР, які на той момант узначальваў вядомы прафесар і агент КДБ Яўген Прымакоў, які пасля развалу СССР паспеў пабываць дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі, міністрам замежных спраў і нават прэм'ерам.

«Галоўная выснова, да якой прыходзіць Махмуд Абас, заключаецца ў тым, што Халакост яўрэяў быў сумесным праектам нацыстаў і сіянісцкага руху, які Абас моцна ненавідзіць. Цяперашні кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі рабіў усё, каб поўны тэкст яго працы нідзе не ўсплыў, але мы ўсё роўна яго атрымалі», — заявіў выданню Israel Hayom прэзідэнт агенцтва MEMRI Ігаль Карман.

Па словах Кармана, асноўную думку Абаса ў яго працы можна падзяліць на некалькі прамых цытат з тэзамі, раскрыццю якіх аўтар больш за ўсё надзяляе ўвагу ў тэксце.

Вось толькі некаторыя з іх.

  • «Сіянісцкія эмісары атрымалі свабодны доступ да канцэнтрацыйных лагераў, каб адбіраць патрэбных для засялення Ізраіля людзей і пакідаць там іншых, непрыдатных, якія не павінны былі выйсці з канцлагераў жывымі».
  • «Сіяністы наўмысна забівалі яўрэяў, якія ў рамках незаконнай міграцыі беглі ад улады нацыстаў у землі Ізраіля (у той час падмандатная Брытаніі Палесціна. — «НН»). Забівалі іх з-за таго, што яны, на думку сіяністаў, былі няправільныя і непрыдатныя для засялення Ізраіля».
  • «Лідары сіянісцкіх цэнтраў імкнуліся схаваць ад міжнароднай супольнасці факты супраціву нацыстам з боку іншых яўрэйскіх фракцый і рухаў, каб самім асабіста прыняць удзел у пасляваенных мірных перамовах. Іх мэтай было запатрабаваць долі трафеяў ад перамогі саюзнікаў».
  • «У 1943 годзе ўзнікла магчымасць адправіць ежу, лекі і пасылкі ў яўрэйскія гета ў Еўропе, але сіяністы сарвалі гэтую ініцыятыву, нягледзячы на тое, што Міжнародны Чырвоны Крыж быў гатовы яе распачаць».
  • «Абсалютна ўсё насельніцтва акупаваных нацыстамі тэрыторый, а не толькі адны яўрэі, знаходзілася пад раўназначным уплывам жорсткай нацысцкай ваеннай машыны. Няма дакладных статыстычных даных аб колькасці яўрэйскіх ахвяр, але іх наўмысна завышаюць сіяністы. У рэальнасці загінула менш за мільён».

Датычна апошняй цытаты прэзідэнт MEMRI асабліва падкрэсліў, што Махмуд Абас у сваім наратыве пра «нацыстаў, якія ставіліся да ўсіх аднолькава» моцна абапіраўся на афіцыйную савецкую прапаганду і адыёзных савецкіх мысляроў-антысемітаў, якія наўмысна прымяншалі наступствы Халакоста ці ўвогуле яго адмаўлялі, кажучы «пра агульную пакуту савецкага народа».

«Аднак савецкая прапаганда ў адрозненне ад Махмуда Абаса, прынамсі, не спрабавала сцвярджаць, што яўрэі раздулі колькасць ахвяр, якіх загінула больш за 6 мільёнаў», — адзначае Ігаль Карман.

Карман мяркуе, што «навуковая праца» Абаса аказался занадта таксічнай нават для савецкага кіраўніцтва, таму яны, канешне, надалі яму ступень доктара навук, але і загадалі КДБ схаваць гэтую дысертацыю куды далей.

Чытайце таксама:

Пагромы на Беларусі. Хто за імі стаяў

МЗС Ізраіля асудзіў прызначэнне Гігіна ў Нацыянальную бібліятэку

«Такое было, калі Гітлер вырашыў забіць габрэяў». Прэзідэнт Бразіліі параўнаў вайну ў сектары Газа з Халакостам

Клас
7
Панылы сорам
16
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
2
Абуральна
26