Пагарэлы дом. Фота: Следчы камітэт

Пагарэлы дом. Фота: Следчы камітэт

Трагедыя адбылася ў вёсцы Ястрабель Бярозаўскага раёна. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкама «Тэрыторыя супрацоўніцтва».

Каля 14.20 14 красавіка ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, выявілі чатырох загінулых непаўналетніх ва ўзросце ад 2 месяцаў да 6 гадоў. Усяго ў сям'і выхоўвалася пяцёра дзяцей.

Пагарэлы дом. Фота: Следчы камітэт

Пагарэлы дом. Фота: Следчы камітэт

З агню выратаваліся 37-гадовая маці загінулых дзяцей і яе 4-гадовая дачка, якая сама змагла выйсці з палаючага дома. Пацярпелыя трапілі ў бальніцы. Прычыны пажару высвятляюцца.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 304 КК (Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
47
Абуральна
5