Фота: Мінск-Навіны

Фота: Мінск-Навіны

У сталіцы працягваюць усталёўваць модульныя пляцоўкі для збору адходаў і другаснай сыравіны, з пачатку года ля дамоў іх з'явілася каля 100 штук, такія звесткі прывяла генеральны дырэктар аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік, пішуць Мінск-Навіны.

Усяго ж у гэтым годзе арганізацыі ЖКГ горада плануюць усталяваць каля 390 такіх модуляў, стаіць задача цалкам рэалізаваць гэты план за першае паўгоддзе.

Усталёўваць модульныя кантэйнерныя пляцоўкі ў Мінску пачалі некалькі гадоў таму. Гэта канструкцыі закрытага тыпу з асобнымі адсекамі для збору цвёрдых камунальных адкідаў, другаснай сыравіны і буйнагабарытнага смецця.

Чытайце таксама:

У Мінску перастануць сартаваць смецце па асобных баках

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0