Фота: turgid

Фота: turgid

У літоўскай Пакруойскай сядзібе, што на поўначы краіны, рэалізаваны ўнікальны праект, які гарманічна спалучае прыроду і мастацтва — створаны першы ў краіне (а можа, і ў свеце) горад шпакоў, піша Delfi.

Тут традыцыйным спосабам на доўгіх жэрдках размясцілі амаль 1000 рознакаляровых шпакоўняў, распісаных вядомымі людзьмі з Літвы, Латвіі і Украіны, мастакамі, школьнікамі і рознымі арганізацыямі.

Такім чынам, выкананая палова абяцанння ў межах акцыі «Птушкі свабоды» ў падтрымку Украіны: «Падорым пералётным птушкам дом, а ўкраінцам — крылы». Для рэалізацыі другой часткі акцыі шпакоўні прадаюцца на аўкцыёнах, а атрыманыя грошы ідуць на куплю дронаў і адпраўку іх ва Украіну.

«Сядзіба размешчана проста на шляху міграцыі птушак, над намі штогод пралятаюць тысячы шпакоў, гусей, качак і іншых птушак. Назіраючы за імі, мы вырашылі аб'яднаць два жаданні: дапамагчы птушкам уладкаваць свае дамы і ўкраінцам, якія змагаюцца за свабоду, абараняючы свае дамы ад захопнікаў», — распавядае каманда Пакруойскай сядзібы.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да акцыі «Птушкі свабоды», наведаўшы сайт www.brivibasputni.lv або купіўшы шпакоўні непасрэдна ў сядзібе. Тут ужо пабудаваны горад «Птушкі свабоды», а над шпакоўнямі кружаць сотні птушак, якія спадзяюцца сёлета звіць у іх гнёзды.

«Большую частку шпакоўняў зрабіла каманда сядзібы, але на заклік унесці свой уклад у збор сродкаў у падтрымку Украіны, адгукнуліся дзясяткі вядомых людзей з Літвы і Латвіі, а таксама школьнікі, выхаванцы дзіцячых садкоў, кампаніі і прыватныя асобы. Так мы разам стварылі дамы для сотняў сем'яў шпакоў. Стварэнне шпакоўняў вельмі важна, таму што па меры росту ўрбанізацыі ў прыродзе застаецца ўсё менш хованак для птушак», — распавялі прадстаўнікі сядзібы.

Каманда Пакруойскай сядзібы не чакае, што ўсе шпакоўні будуць занятыя ўжо сёлета, але шпакі — верныя птушкі, якія захоўваюць пары і вяртаюцца ў адны і тыя ж гнёзды, таму ў доўгатэрміновай перспектыве ўсе шпакоўні павінны быць занятыя.

Купіць упадабаную шпакоўню, падтрымаўшы тым самым Украіну, можна не толькі на сайце, але і наведаўшы Пакруойскую сядзібу, дзе зусім хутка чакаецца штогадовае красаванне 5 мільёнаў цюльпанаў і вясновых кветак.

Каляровыя гнёзды не палохаюць птушак.

Натураліст Селемонас Палтанавічус супакойвае: колеры дакладна не адпудзяць шпакоў або іншых птушак.

«Птушкі часам гняздуюцца нават у старым вядры, якое захрасла дзе-небудзь паміж галінамі дрэва. А колькі з іх выседжваюць сваіх малых у яркіх паштовых скрынях або нават у рухавіках старых аўтамабіляў. Так што маляўнічая шпакоўня іх не напалохае.

Для добрай шпакоўні важныя толькі два аспекты: праём патрэбнага памеру, для шпакоў ён павінен быць дыяметрам 4,5 см, і герметычнасць.

Калі шпакоўня зроблены якасна, птушкі будуць з задавальненнем у ім жыць», — кажа Палтанавічус.

Чытайце таксама:

На Палессі згарэла гняздо буслоў

У Гродне заўважылі белую варону ВІДЭА

Палескі чорны бусел знайшоўся ў Партугаліі. Гэта незвычайна

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0