Фёдар Шведаў і ягонае фірмовае прывітанне падчас гульні — прыўзняты кулак. Скрыншот з тэлеканала АНТ

Фёдар Шведаў і ягонае фірмовае прывітанне падчас гульні — прыўзняты кулак. Скрыншот з тэлеканала АНТ

Фёдару Шведаву 48 гадоў. Ён родам са Светлагорска. У 1998-м скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка. Шведаў з сям'ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай як мінімум трое дзяцей — двое дарослых і адно непаўналетняе.

Фёдар быў зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы.

Гуляе ён з 2006 года і ўдзельнічаў амаль ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ў 2013-м, пасля ўдзелу ягонай каманды «Гасіла» ў «Брэйн-рынгу», іх запрасілі ў так званую «элітарку».

Каманда Фёдара Шведава адгуляла восем сезонаў, апошні — у маі 2020-га. У 2017-м Фёдар атрымаў «Вялікую хрустальную саву» як найлепшы гулец сезона.

Калі яго затрымалі — дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў да мая 2021 года.

@nashanivanews Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму». У 2017-м Фёдар атрымаў «Вялікую хрустальную саву» як найлепшы гулец сезона. Суд над ім пачнецца 15 красавіка ў Гродзенскім аблсудзе. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі #беларусь #чтогдекогда #чгк #новостибеларуси #навіны #ошмяны #знаток #твшоу #беларускаямова #мова ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

Мінчука затрымалі за каментар пра былога начальніка калоніі

«Калі выпадкова натрапіць на люстэрка, не можа паверыць, што яго давяло да такога стану» — зяць пра зняволенага Рыгора Кастусёва

Жыхара Брэсцкай вобласці прысудзілі да 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах

Клас
23
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
14
Сумна
32
Абуральна
73